Rambler's Top100Astronet    
  по текстам   по ключевым словам   в глоссарии   по сайтам   перевод   по каталогу
 

Белорусские названия созвездий II: Плеяды

Беларускiя назвы сузор'яŷ II: Плеяды

Авiлiн Цiмафей Вячаслававiч

Русский вариант

Плеяды - Велiсазар, Валасажар, Волосозар, Волоцозар, Волосары, Волосузар, Цары-волосары, Валосны, Полосозар, Вiсы(а)жар,Вiсожары, Валоскi, Бабы, Сiцо, Сiтко, Сiтцо(а),Сiцца, Сiтцы, Сiцячко, Рашотка, Рэшата, Рашато, Рэшатнi, Гняздо, Кучкi, Стажар, Стажэрка, Курочка, Курачке, Сямiзвёздачка. Зорнае скопiшча Плеяды адзiн з самых прыгожых аб'ектаŷ на зорным небе. Яго выявы можна знайсцi на розных старажытных прадметах хатняга ŷжытку, амулетах i насценных роспiсах па ŷсiм свеце. Велiсазар (Валасажар, Волосузар ды iнш.) - адна са шматлiкiх назваŷ Плеядаŷ у беларусаŷ. Звязана яна з паганскiм богам славян Вялесам, якi дорыць багацце i з'яŷляецца богам варажбы i валадаром падземнага царства (у хрысцiянскiм сэнсе - пекла). Верагодна, гэтая назва пайшла ад ранейшай "Власежелище" (г.зн. месца, дзе жыŷ Вялес, сама апраметная цi ŷваход у яе). Але з прыходам хрысцiянства назва i сэнс пачалi мяняцца, бо хрысцiяне, як вядома, рабiлi ŷсё, каб знiшчыць паганства i асаблiва тое, што звязана з Вялесам, - яго хрысцiянскi аналаг наблiжаŷся да Д'ябла. Так, з цягам часу ŷ назве Власежилище-Власежарище-Власажар-Валасажар засталося толькi яго iмя (Вялес ), якое асацыявалася ŷ народзе з валасамi (Валосны) - "Велес чесався и волосья разбросал", а не з месцам, дзе ён жыŷ, як гэта было напачатку. Але iншыя назвы ŷсё ж захавалi пэŷную сувязь з першапачатковай.

Яшча адна назва Плеядаŷ - Вiсажар - вiдаць, паходзiць ад старажытнарускага слова вiсс (вiсса, вiссон, вiссос) - назва раслiны, экстрактам з якой фарбавалi тканiну: iльняная тканiна, пафарбаваная iм; i ŷвогуле адзенне з такой тканiны лiчылася каштоŷным, самым тонкiм i мяккiм. Верагодна, раней звязвалi прыгажосць Плеядаŷ, што ŷзыходзяць на свiтанку, з гэтай найлепшай тканiнай (скопiшча часта назiралася да свiтання): "Уставай малацiць, ужо скора дзень будзiць: Вiсыжар на небе сусiм зайшоŷ".А вось - адна з песняŷ, дзе гаворыцца пра Плеяды (зара ключы, Плеяды, пагубляла-знiклi ŷ дзённым святле):

А пара нам дамоŷ iсцi,
Пагубляла зара ключы
Каля постуцi iдучы.
- А хто ж мае ключы знойдзiць,
Той жа ŷ восень замуж пойдзець,
А дзяŷчынка йшла i ключыкi знайшла
I ŷвосень замуж пайшла.

У метафарычным сэнсе гэтая назва магла суадносiцца з Боскайадзежай: "Седяше же на престоле том господь мой Иисус Христос в висосе блещащимся в багряници, пущающе заря".

Бабы. Бабай, акрамя асноŷных значэнняŷ (старая жанчына, бабуля, жонка), беларусы называюць таксама варажбiтку цi павiтуху. Гэтая назва скопiшча ёсць i ŷ слоŷнiку I. Сразнеŷскага. Магчыма, яна звязана з уяŷленнем пра душы вядзьмарак, што адправiлiся да Вялеса. Напэŷна, малочныя вядзьмаркi, цi кароŷнiцы - адны з iх верагодных правобразаŷ, бо свае чарадзейскiя намеры ажыццяŷлялi да ŷзыходу сонца i найчасцей на святога Юр'я - свята, якое цесна звязана з Плеядамi. Акрамя таго, часам яны ператваралiся ŷ розных жывёлiн, сярод якiх была i курыца, а Курочка цi Курачке - таксама назвы Плеядаŷ. У харватаŷ захавалася паданне, быццам на Плеядах жывуць сем вiл; даŷно, на пачатку свету, хадзiлi гэтыя вiлы па зямлi, спявалi i вадзiлi карагоды, а потым пакiнулi зямны свет i пасялiлiся на зорках Плеядаŷ, дзе i дагэтуль кожную ноч водзяць кола. Як бачым, яны адправiлiся на той свет, i менавiта на Плеяды, г.зн. у тое месца, дзе жыŷ Вялес ("Власежилище"), у яго падземнае царства. Магчыма, з гэтай назвай звязаны папярэднiя (Валоскi, Валосны), якiя, верагодна, з'яŷляюцца формамi стараславянскай назвы Валасынi. Некаторыя даследчыкi лiчаць тых чараŷнiц жонкамi Вялеса, i не дзiва, калi ŷлiчваць, што Вялес быŷ i богам варажбы. Назва гэтая згадваецца ŷ наступнай беларускай песнi (гара - тут неба):

У нас маслены дзень,
На гары бабы сядзелi,
Кулаком зямлю пабiлi,
Аб нявестках судзiлi.

Гэтая песня выконвалася падчас Масленiцы, старажытнага свята славян, якое адзначалася на 8-ым перадвелiкодным тыднi, i некаторыя навукоŷцы сцвярджаюць, што яно было прысвечана шанаванню Вялеса. Галоŷная мэта абрадаŷ - праводзiны зiмы, святкаванне наблiжэння вясны, забеспячэнне багатага ŷраджаю, а таксама шанаванне тых, хто пабраŷся шлюбам, i ганьбаванне маладых людзей, якiя дасягнулi шлюбнага ŷзросту, але не стварылi сям'i. I вось што цiкава: чацвер святочнага тыдня, якi вылучаŷся асаблiвым разгулам i саступаŷ толькi запускам (апошнi дзень свята), называлi днём Валоскi (Волосся, Уласкi, Аŷлассе) - так, як i зорнае скопiшча. Калi згадаць паданне пра вiлаŷ i ŷлiчыць, што вiламi называлi душы нявестаŷ, памерлых пасля заручынаŷ, можна дапусцiць iснаванне пэŷнай сувязi памiж iмi i святам, бо галоŷнымi суб'ектамi святочных дзеянняŷ з'яŷлялiся замужнiя жанчыны.

А яшчэ бабай (бабкай) называлi ŷкладку снапоŷ на полi, таму гэтая назва можа датычыцца назвы Кучкi.

Сiца, Рэшата ды iнш. Вядома, што Плеяды - месца, дзе "анёлы адсеiваюць праведныя душы ад грэшных". I зноŷ прасочваецца пэŷная сувязь памiж "Власежилищем" i гэтымi назвамi. Больш за тое, у Славакii ёсць гара Сiтна, дзе "знаходзiцца ŷваход у пекла", а словы сiтна i сiта - аднаго кораня.

Таксама гэтыя назвы былi злучаны з земляробчым святам Дажынкi. Вось адна з песняŷ, якiя спяваюцца падчас свята:

На гарэ святлела,
Казлова барада гарэла,
"Iдiтя хлопчыкi, гасiтя,
Рэшатамi ваду насiтя".

Па-першае, бародкай, цi Нiколiнай бародкай, называлi невялiкi кусцiк жыта, якi пакiдалi пры дажынках. У песнi пяяецца "казлова бародка", з улiкам таго, што казёл быŷ сiмвалам Вялеса, можна дапусцiць, што гэты кусцiк пакiдаŷся менавiта для яго. Па-другое, у песнi гаворыцца "на гарэ святлела", г.зн. дзеянне адбывалася зранку, якраз у тую пару, калi Плеяды пачынаюць знiкаць у святле зары. I апошняе: у песнi клiчуць хлопцаŷ, каб тыя рэшатамi ваду насiлi - заклiкалi дождж - такая дзея адбываецца i на веснавое свята Юр'я, што цесна звязана з Плеядамi.

Кучкамi называюць некалькi (дзесяць) снапоŷ. Вiдаць, раней уяŷлялi, што на небе, там дзе гараць гэтыя зорачкi, знаходзяцца снапы, i параŷноŷвывалi iх з зямнымi:

Часты густы зоры на небе -
Часцей, гусцей снапы ŷ полi.
Як на небе высок месяц -
Так за iмi вышэй копы.

Гэтая назва скопiшча звязана з iншай - Стажар (Стажэрка). Як ужо адзначалася ŷ тэксце вышэй - гэта жэрдкi для апоры, якiя ставiлiся ŷ сярэдзiне стога.

Гняздо.  Акрамя птушынага жылля, гняздом называюць унутраную частку рамачнага вулля, куды ŷстаŷляюцца рамкi (рашоткi): у iм пчолы i зiмуюць. Напрыклад, рускiя назвы скопiшча - Улей, Осье Гнездо. Вiдаць, гэтае найменне таксама звязана з "Власежелищем" (пчолы як сiмвал багацця i дастатку належалi Вялесу). Напрыклад, у казцы "Бог i Адiявал" (Дэман-Вялес) гаворыцца: "Завёв Дэман сад сабе i завёв пчол, i ŷвознав Господзь i прiшов к Дэману: " дай ты мне тры пчалы толькi!.." У пчол i ŷ чалавека, паводле ŷяŷленняŷ беларусаŷ, "адзiн дух": " На яе [пчалу] ня можна казаць, як на скацiну, - здохла, а трэба казаць умерла. Бо ŷ яе i ŷ галуба, i ŷ чалавека адзiн дух" (казка "Пчала i галуб"). Як вядома, усходнiя славяне лiчылi, што душы нябожчыкаŷ на зiму адятаюць на той свет, а ŷвесну, калi ŷся прырода абуджаецца, вяртаюцца на зямлю. Найбольш iнтэнсiŷна адраджэнне прыроды адбываецца падчас вясенняга свята Юр'я 5-6 траŷня (23 красавiка ст.ст.). Ужо ŷ XVII ст. гэты дзень быŷ юрыдычным тэрмiнам. З гэтага дня налiчвалася арэнда фальваркаŷ i ŷстанаŷлiваŷся тэрмiн найму парабкаŷ. У гэты дзень першы раз у новым годзе выпускалi гавяду на выган. Менавiта ŷ гэты дзень зранку Плеяды ŷзыходзяць на паŷночным захадзе, а 8-9 снежня (26 лiстапада па ст. ст.), падчас восеньскага свята св. Юр'я, зранку i заходзяць. Па ŷзыходзе i захадзе Плеядаŷ вызначалi пачатак i заканчэнне земляробчых работ:

"Ты, пчолка ярая,
Ты вылець з-за мора,
Ты вынесi ключыкi,
Ключыкi залатыя,
        Адамкнi лецечка
Лета цёплае,
Замкнi зiманьку,
Зiму сцюдзёную!
"

Такiм чынам, Гняздо з пчоламi параŷноŷваюцца з падземным царствам ("Власежелище") i душамi, якiя ŷ iм жывуць зiмой, а ŷвесну вяртаюцца на зямлю.

Назва Сямiзвёздачка, вiдаць, проста звязана з колькасцю зорак у скопiшчы, якiя можна ŷбачыць няŷзброеным вокам.

Акрамя вызначэння пачатку гадавых святаŷ, па гэтым сузор'i даведвалiся i пра астранамiчны час: "Даŷней, як пралi чуць не да ранiцы, казалi: "ужо Валасажар на поŷднi - трэба спаць лажыцца"", "Велiсазар ужо на поŷднi - пара iсцi малацiць" цi "Звечара Сiтца падоймiцца, а пад ранiцу знiжаецца".

Публикации с ключевыми словами: Созвездия
Публикации со словами: Созвездия
См. также:
Все публикации на ту же тему >>

Оценка: 2.8 [голосов: 56]
 
О рейтинге
Версия для печати Распечатать

Астрометрия - Астрономические инструменты - Астрономическое образование - Астрофизика - История астрономии - Космонавтика, исследование космоса - Любительская астрономия - Планеты и Солнечная система - Солнце


Астронет | Научная сеть | ГАИШ МГУ | Поиск по МГУ | О проекте | Авторам

Комментарии, вопросы? Пишите: info@astronet.ru или сюда

Rambler's Top100 Яндекс цитирования