Rambler's Top100Astronet    
  по текстам   по ключевым словам   в глоссарии   по сайтам   перевод   по каталогу
 

Белорусские названия созвездий IV: Большая Медведица

Беларускiя назвы сузор'яŷ IV: Вялiкая Мядзведзiца

Авiлiн Цiмафей Вячаслававiч

Вялiкая МядзведзiцаВоз, Воз з медзведзямi, Воз фараонскi, Возок, Воз з дышлем паломаным, Вялiкi вос, Конь, Конь з вазом, Конь i калёсы, Павозачка Алiяшова, Каляснiца, Карэта ("У гэтай карэце Элiяш (Iлля) ездзiŷ"), Каляска,Бричка, Брычка св. Якуба, Буда, Iльлёŷ воз, Кiш, Рандэлечак, Палойнiк, Апалонiчак, Коŷшык, Чаша, Сiтца(о), Сiтка(о), Сiточка, Сiт(ц)о, Стажар'е, Гражуля колы,Вядзмедзiца, Вялiкая Мядзведзiца, Пасажыркi, Популярна гвязда ("на паŷночы свецiць, як вос"), Сахачы, Калясвица (Кола), Карэц, Калёсы, Бальшыя Калёсы, Майсаш, Пiясаш, Папрыца. Назва Воз звязана з ŷяŷленнем беларусаŷ пра Каляду, якая на iм прыязджае на свята (што цiкава, падчас свята Каляд (25 снежня ст.ст) прыблiзна апоŷначы дышла (α, ξ, η Вялiкай Мядзведзiцы) утварае прамую ŷсход – дышла – захад, цi, як гаварылi ŷ народзе: "Воз перавёрнуты дагары нагамi".

Як вядома, воз, вазок – павозка з кузавам цi парадныя санi з сядзеннем. Такiм чынам гэтая група назваŷ (Воз, Возок ды iнш.) суадносiлiся, па-першае, з зiмовым святам Калядаŷ, а па-другое, – з зiмовымi сродкамi перамяшчэння. Наступная найменнi (Карэта, Каляснiца, Iльлёŷ воз, Алiяшова (Алiя=Iлля) Павозачка ды iнш.) звязана з святым Iллёй – прарокам, цi, значна радзей, са св. Якубам. Беларусы i iншыя хрысцiянскiя народы уяŷлялi Iллю на небе ŷ вогненнай каляснiцы з вогненнымi коламi, запрэжанай чатырма крылатамi коньмi: "Iлья – заведатель над Пяруном; ён у огняной коляснiцы ездя по небу...". Менавiта ŷ гэтай зорнай каляснiцы i ездзiŷ ён дарогаю зорнаю, Млечным Шляхам. Увогуле ж, гэтае ŷяŷленне iснавала ŷжо ŷ хрысцiянаŷ Старажытнага Рыма. Так, калi тагачасныя святары асуджалi захапленне коннымi спаборнiцтвамi на каляснiцах, iм адказвалi, што калi прарок Iлля ŷзнёсся ŷ нябёсы на каляснiцы, то майстэрства вазнiцы ŷ цырку не можа быць святатацтвам. Больш за тое, падчас свята гэтага святога (20 лiпеня па старым стылi) Вялiкая Мядзведзiца роŷна апоŷначы размешчана паралельна гарызонту.Такiм чынам, гэтая група назваŷ звязана з летнiм святам (Iллi) i летнiмi сродкамi перамяшчэння. Верагодна, першапачаткова назвы Вялiкай Мядзведзiцы чаргавалiся згодна са зменамi пораŷ года: так, напрыклад, зiмой называлi Воз, а летам – Карэта (Каляснiца ды iнш.). Пацверджанне гэтаму можна знайсцi ŷ наступнай песнi:

"Благаславi, божа мiлы, зiму замыкацi,
Зiму замыкацi, вясну аклiкацi.
Зiмой у вазочку, вясною ŷ чаŷночку,
У цёплым леце ŷ карэце".

Але, магчыма, з цягам часу ŷ розных мясцiнах захавалася толькi адна нейкая назва.

Трэба дадаць, што папярэднiя найменнi былi звязаны раней з уяŷленнем пра нябесную каляснiцу, у якой душы нябожчыкаŷ па Млечнаму Шляху перавозiлiся ŷ замагiльнае царства. З iм, вiдаць, суадносiцца i наступны звычай: "Гроб большею частью везут, очень редко несут, хотя бы кладбище было в самом близком разстоянии от деревни". Як вядома, усе функцыi ды атрыбуты паганскага бога Перуна з прыходам хрысцiянства былi перанесены на святога прарока Iллю. Тады можна дапусцiць, што раней назвы былi звязаны з гэтым богам. Пэŷныя паралелi ŷ назвах сузор'я ёсць i ŷ iншых народаŷ. Немцы называюць Вялiкую Мядзведзiцу Woenswagen цi Wagen des Wodan (Каляснiца Воŷтана (Одзiна)), а галандцы – Helwagen цi Wagen des totenreichs (Каляснiца Царства Мёртвых). На нябесных каляснiцах душы нябожчыкаŷ перавозiлiся ŷ царства Одзiна.

Гэтая назва выкарыстоŷвалася i ŷ замовах: "Стану пад ясным небам, пад яснымi зарамi, перад дробнымi звяздамi, перад жаркiм сонцам i ясным месiкам i нябеснаю каляснiцаю".

Наступная група найменняŷ (Чаша, Коŷш, Сiтца ды iнш.) звязана з прадметамi побыту. Так, апалонiк – гэта вялiкая лыжка, якой налiваюць ежу: "Зоркi раскiданы так, што паходзя на апалонiчак"; карэц – коŷш. Сiта – прылада, зробленая з конскiх валасоŷ для прасейвання мукi. А яшчэ так называюць шапку, што засланяе твар, каб пчолы не кусалi: "Чатыры колцы i ручонка – Алiяшова павозачка, цi сiтца".

А вось стажар'ем называюць жэрдку, якая ставiцца для апоры ŷ сярэдзiне стога, пад нiз якога насцiлаюць галлё i салому. Вiдаць, у наступным паданнi "сем мяшкоŷ" гэта сем зорак Стажар'я: "У аднаго селянiна быŷ парабак, якi дзiвiŷся, якiм чынам з некалькi коп ячменю абмалочваецца столькi, што няма куды дзець: усяго ŷ клець нельга перацягаць. I падумаŷ парабак: тут нешта нядобра – дапамагае або дамавiк, або ведзьма. Адным разам уначы адправiŷся ён на гумно, прытаiŷся за токам i пачаŷ чакаць. Чакаŷ-чакаŷ i вось бачыць – iдзе дамавiк i нясе сем мяшкоŷ на спiне, i гаспадар выйшаŷ яму насустрач. Павiталiся яны высыпаŷ нячысцiк ячмень у ток i зноŷ пайшоŷ па мяшкi. Гэта працягвалася ŷсю ноч, да пеŷняŷ. Працаŷнiк быŷ хлопец набожны: як толькi запеŷ певень, ён перахрысцiŷся сам i перахрасцiŷ i хату, i ток, i ячмень... I, вiдаць, у такi фатальны час перахрысцiŷ, што раптпм пачаŷся пажар, спачатку ŷ току, потым у хаце, знiшчыŷшы ŷсё ŷшчэнт. I гаспадар, i дамавiк згарэлi". Вось, вiдаць, i дагэтуль гараць тыя мяшкi зоркамi на небе. Прычым трэба ŷлiчваць, што паданне непасрэдна датычыцца назвы Стажар'е, цi Купкi, а не пэŷнага сузор'я (Вялiкай Мядзведзiцы цi Плеядаŷ).

Назва Гражуля Колы, што значыць Крывы Воз (колы=воз, а gri(ulo – крывы, лiтоŷск.), звязана з лiтоŷскай назвай гэтага ж сузор'я – Didieji Gri(ulo Ratai (Вялiкi Крывы Воз).

Сахачы – лось. Увогуле назва "Лось"сустракаецца ŷжо ŷ кнiзе "Хождение за три моря" (XV ст.) Афанасiя Нiкiцiна: "Во Индии же бесерменьской, в великом Бедери, смотрел есми на Великую ночь, на Великий же день – Волосыни да Кола в зорю вошли, а Лось головую стоит на восток".

Як мы бачым, некаторыя назвы Вялiкая Мядзведзiця набыла з-за свайго знешняга выгляду (Сiтца, Коŷш i пад.), а некаторыя – адпаведна абарачэнню Зямлi за суткi (Воз, Карэта i iнш.). Магчыма, старажытным назiральнiкам здавалася, быццам гэтая карэта ездзiць вакол нейкага цэнтра (Палярнай зоркi). Заŷважыŷшы пэŷную рознiцу ŷ размяшчэннi Вялiкай Мядзведзiцы на небе за ноч, можна было вызначаць час: "С поŷначы вос пераходзiць на поŷдзень – ужо рано блiска", цi "бывала як жануць валэ, то кажуць: "Ужэ Каляска зышла"". Акрамя таго iснуе пэŷная сувязь памiж становiшчам Вялiкай Мядзведзiцы i каляндарнымi святамi (Каляды, Iлля).

Публикации с ключевыми словами: Созвездия
Публикации со словами: Созвездия
См. также:
Все публикации на ту же тему >>

Оценка: 3.1 [голосов: 53]
 
О рейтинге
Версия для печати Распечатать

Астрометрия - Астрономические инструменты - Астрономическое образование - Астрофизика - История астрономии - Космонавтика, исследование космоса - Любительская астрономия - Планеты и Солнечная система - Солнце


Астронет | Научная сеть | ГАИШ МГУ | Поиск по МГУ | О проекте | Авторам

Комментарии, вопросы? Пишите: info@astronet.ru или сюда

Rambler's Top100 Яндекс цитирования